Беларуская група

21.12.2016 г. Пачаліся Навагоднія святы ў дзіцячым садку.

«Бал цацак» у сярэдняй групе №7. Выхавальнiк: Аксана Сяргееўна Гаўрыленка. Музычны кіраўнік: Вольга Мікалаеўна Пятрушкіна.

dsc02435 dsc02371 dsc02377 dsc02380 dsc02382 dsc02385 dsc02386 dsc02419

 

29.11.2016г. адбылося свята «Восеньскі кірмаш»

dsc_0930 dsc_0929 dsc_0928 dsc_0925 dsc_0923 dsc_0922 dsc_0920 dsc_0916 dsc_0914

Беларускамоўная група — першая група у Гомелі з беларускім навучаннем!

Выхавальнік: Гаўрыленка Аксана Сяргееўнаbel-grupa-max-6
Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. Скарбніца нашай краіны вельмі багатая песнямі, апавяданнямі, вершамі і казкамі, традыцыямі і святамі. Казкі любяць усе — дарэчы не толькі малыя, але і дарослыя. Так вось размаўляючы на беларускай мове – мове нашых бацькоў і продкаў у паўсядзёным жыцці – малыя кожны дзень адпраўляюцца ў казачнае падарожжа слоў: крок за крокам яны пазнаюць усё больш і больш, і стараюцца ўжываць свае веды ў ігравой і навучальнай дзейнасці. А як прыемна чуць ад бацькоў, калі дзеці прыходзяць да дому пасля дзіцячана садку, і пачынаюць вучыць іх.! Што гэта значыць? Гэта значыць тое, што дзеткам падабаецца вывучаць родную мову!

bel-grupa-max-7Серада – дзень беларускамоўных зносін. Кожную сераду дзеці сярэдняй групы знаёмяцца са скарбамі мінулага. Выхавальнік, шчыры прыхільнік беларускай культуры, сваём эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотаю да роднага слова зацікавіла дзяцей. У час занятку-гульні быда ўведзена такая фальклорная форма як прыказкі і прымаўкі – маленькія шэдэўры, поўныя народнай мудрасцю, стагодзямі ствараўшыяся народам. У працэсе сумеснай дзейнасці дарослага і дзяцей, з’явілася магчымасць для ўзбагачэння слоўніка дзяцей новымі спецыфічнымі тэрмінамі – збан, лыжка, талерка і г.д. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні выхавальніка і прымалі ўдзел у гульнях. Кожны з іх адчуваў сябе часцічкай гісторыі беларускага народа.